Пинский районный исполнительный комитет

Пинский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Год мира и созидания

РАЁННАЕ СВЯТА, ПРЫСВЕЧАНАЕ ЎСІМ ТРОМ ДЗЯРЖАЎНЫМ СІМВАЛАМ БЕЛАРУСІ, АДБЫЛОСЯ Ў ЛАГІШЫНЕ

15/05/2023 09:57

 Па-сапраўднаму ўрачыстым, яркім і запамінальным стала раённае мерапрыемства, прысвечанае ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі – Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Яго  ўзельнікі сабраліся ў Лагішынскай сярэдняй школе.


Ганаровымі гасцямі свята сталі намеснік старшыні Пінскага райвыканкама Дзмітрый Палхоўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пінскага райвыканкама Юрый Бушык, начальнік аддзела культуры Пінскага райвыканкама Людміла Галавач, намеснік Пінскага межраённага пракурора Аляксей Барчук, старшыня Пінскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Міхаіл Заранка,  першы сакратар Пінскага раённага камітэта “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Арцём Шыкеля, старшыня Лагішынскага сельвыканкама Наталля Ліхота.

Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было нададзена старшыні Пінскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Міхаілу Сяргеевічу Заранка і  вучаніцы 9 класса Лагішынскай сярэдняй школы Марыі-Яўгеніі Прыпутневіч. Дзяржаўны Гімн Рэспублікі Беларусь гучна выконвалі ўсе разам –  вакальная группа Лышчанскай школы мастацтваў,  ганаровыя госці,  педагогі і вучні.

Звярнуўся да ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Палхоўскі:

– Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам нашай краіны – Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь! Для ўсіх нас гэта асаблівае свята – сімвал гераічнага мінулага і шчаслівай будучыні беларускага народа. Дваццаць восем гадоў таму на рэферэндуме беларускі народ абраў для нашай краіны дзяржаўную сімволіку, якая і сёння складае пантэон святынь Беларусі.

Сёлета дзяржаўнае свята сімвалаў краіны атрымала абноўленую назву – да яго далучыўся гімн Беларусі. Гэта адметны крок у бок гістарычнай, духоўнай і сацыяльнай справядлівасці. Бо не было такога дзяржаўнага свята, цырымоніі, дзе б не гучаў наш цудоўны беларускі гімн, ад якога віруе ў крыві адрэналін. Перакананы, што ноты, музыка і словы гімна – гэта сапраўдная ода сцягу і гербу. А тое, як бадзёра вы зараз спявалі гімн, уздымае на душы адчуванне цяпла, пяшчоты і ўтульнасці, перапаўняе гонарам за нашых дзетак.

Сёння ўпершыню ўся Беларусь святкуе галоўнае свята дзяржаўных сімвалаў у такім «трыадзіным» фармаце. Гэта ўвасабляе сувязь з культурна-гістарычнай спадчынай, хрысціянскімі каштоўнасцямі, якія арганічна спалучаюцца з сімволікай сучаснай Беларусі. Наш сцяг, як пяецца ў гімне “Сцяг пераможны – радасці сцяг!” – старажытны сімвал пераможнай барацьбы, ад чырвонай харугвы Усяслава Чарадзея да больш вядомага кожнаму беларусу Чырвонага Сцяга Перамогі, да якога пасля вайны далучыўся зялёны колер жыцця і надзеі, колер нашых лясоў і палёў, і белая паласа з нацыянальным арнаментам – сімвал нашай чысціні і высокай духоўнасці.

Няхай прыгажосць і моц нашых дзяржаўных сімвалаў кожны дзень натхняюць на новыя подзвігі, даруюць шчодрае цяпло, багацце, ствараюць добры настрой, спакой на душы і ў сэрцы!

Штогод у святочны дзень па ўсёй краіне дзеці і моладзь урачыста папаўняюць шэрагі грамадскіх аб’яднанняў. Не стаў выключэннем і наш раён.

Вучні малодшых класаў некалькіх школ Піншчыны папоўнілі піянерскую арганізацыю. Акцябраты далі  ўрачыстае абяцанне перад сваімі сябрамі любіць Радзіму, быць добрымі, сумленнымі і справядлівымі, заўсёды прытрымлівацца Статута і традыцый Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Права павязаць піянерскія гальштукі было нададзена ганаровым гасцям.

Для віншавання і ўручэння білетаў грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” да мікрафона запрасілі першага сакратара Пінскага раённага камітэта “БРСМ” Арцёма Шыкелю. У рады маладзёжнай арганізацыі ўступілі вучні Лагішынскай, Лышчанскай, Бабрыкоўскай, Ставокскай сярэдніх школ, Пучынскай базавай школы, а таксама працуючая моладзь ААТ “Ставокскае”. Са зваротам да моладзі выступіла эканаміст па працы ААТ “Ставокскае” Вольга Петравец.

Шчыра павіншаваў прысутных старшыня Пінскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Міхаіл Сяргеевіч Заранка. Ён узнагародзіў пераможцаў абласнога этапа рэспубліканскага конкурса дзіцячага малюнка “Нам этот мир завещано беречь”, прысвечанага 78-годдзю Перамогі у Вялікай Айчыннай вайне.

Цудоўны настрой удзельнікам урачыстасцей стваралі салісты ўстаноў культуры раёна, дзіцячая вакальная група Лагішынскай дзяржаўнай школы мастацтваў. Усе творчыя нумары былі прасякнуты любоўю і павагай да роднай Беларусі!

  У завяршэнне ўсе жадаючыя маглі наведаць гісторыка-краязнаўчы музей Лагішынскай сярэдняй школы.

Наталля МІЛЕЎСКАЯ, p-v.by
Фота аўтара

 

К списку новостей

Полезные ссылки