ПІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ПІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // АДНО АКНО // Агульная інфармацыя аб службе «адно акно»

Агульная інфармацыя аб службе «адно акно»

Інфармацыя
аб працы службы «адно акно»
Пінскага раённага выканаўчага камітэта 

Месца знаходжання службы "адно акно"

225710, г. Пінск,

вул. Дняпроўскай флатыліі, 21,

1 паверх, кабінет № 7

Электронная  пошта

odno_okno@pinskrik.by

Рэжым працы службы "адно акно"

Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00

Серада з 8.00 да 20.00, перапынак з 13.00 да 14.00

Выхадныя: субота, нядзеля

Спецыялісты службы "адно акно"

Лебедзь Вольга Уладзіміраўна

8 (0165) 65 09 49

Прылоўская Святлана Уладзіміраўна

8 (0165) 36 35 32

Вырвіч Крысціна Юр'еўна

8(0165) 65 67 17

Белавец Яна Аляксандраўна

8(0165) 65 11 06

Асноўнай мэтай службы "Адно акно" Пінскага раённага выканаўчага камітэта з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы паступлення заяў зацікаўленых асоб для правядзення адміністрацыйных працэдур і прыняцця адміністрацыйных рашэнняў у адпаведнасці з пералікам адміністрацыйных працэдур, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740 «Аб пераліку адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляецца праз  службу «адно акно».

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ  (ФУНКЦЫІ) СЛУЖБЫ "АДНО АКНО"

• забеспячэнне рэалізацыі дэкларатыўнага прынцыпу "адно акно" пры падачы заяў зацікаўленых асоб для рэалізацыі адміністрацыйных працэдур;

• стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы  зацікаўленымі асобамі заяў для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

• аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

• забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення  адміністрацыйных працэдур;

• выдача адміністрацыйных рашэнняў;

• выдача ўнікальнага ідэнтыфікатара.

СЛУЖБА "АДНО АКНО" ажыццяўляе прыём  заяў  зацікаўленых асоб па рэалізацыі адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з:

пералікам адміністрацыйных працэдур, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі  па заявах грамадзян”;

адзіным пералікам адміністрацыйных працэдур, якія праводзяцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія праводзяцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання".

Для зручнасці грамадзян у службе “адно акно” працуе адзіны нумар 142, па якім грамадзяне могуць атрымаць інфармацыю аб рэжыме работы службаў, аддзелаў і ўпраўленняў Пінскага раённага выканаўчага камітэта, часе прыёму грамадзян, і па іншых пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян і ў дачыненні да юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, у перыяд працы службы “адно акно” Пінскага раённага выканаўчага камітэта.


ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі