ПІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ПІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // КІРАЎНІЦТВА // Старшыня раённага Савета дэпутатаў

Старшыня раённага Савета дэпутатаў

 

ЛАЗЮК Вячаслаў Iванавiч


Тэлефон (+375 165) 36 35 12

Раённы Савет дэпутатаў:

  • забяспечвае выкананне на тэрыторыі раёна законаў Рэспублікі Беларусь, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, актаў вышэйстаячых дзяржаўных органаў, ажыццяўляе кантроль за выкананнем іх прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі, размешчанымі на падведамнай тэрыторыі;
  • вырашае пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  • зацвярджае бюджэт раёна, праграмы эканамічнага і сацыяльнага развіцця, усе доўгатэрміновыя і комплексныя Праграмы развіцця ўсіх галін і сацыяльнай сферы раёна, кантралюе выкананне гэтых праграм, сцвярджае справаздачы аб іх выкананні;
  • устанаўлівае мясцовыя падаткі, зборы ў межах кампетэнцыі ўстаноўленай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • зацвярджае тэрытарыяльныя планы развіцця Пінскага раёна;
  • вызначае парадак кіравання і распараджэнні камунальнай уласнасцю;
  • прадстаўляе ў межах сваёй кампетэнцыі фізічным і юрыдычным асобам ільготы;


Старшыня раённага Савета дэпутатаў:


  • прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі, аб'яднаннямі і грамадзянамі;
  • узначальвае прэзідыум Савета;
  • дакладае Савету аб стане спраў на падведамнай Савеце тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі Савета і насельніцтву справаздачы аб сваёй дзейнасці не радзей як 1 раз у год, дзейнасці прэзідыума Савета, інфармуе грамадзян аб стане спраў на падведамнай Савеце тэрыторыі;
  • склікае сесіі Савета, арганізуе работу па падрыхтоўцы сесій Савета, пасяджэнняў прэзідыума, вядзе гэтыя пасяджэнні, забяспечвае кантроль за выкананнем прынятых рашэннях;
  • забяспечвае разгляд зварот грамадзян, адрасаваных Савету;
  • прымае да разгляду адрасаваныя яму запыты і дае на іх адказ у парадку і тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўляе кіраўніцтва апаратам Савета;
  • вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і рашэннямі Савета.


ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі