Самавольнае
будаўніцтва і яго наступствы
У апошні час у Пінскім раёне актыўна вядзецца
будаўніцтва. Але пры ажыццяўленні сваіх
будаўнічых планаў можна патрапіць у непрыемную сітуацыю, якая даставіць масу
клопатаў і прывядзе да значных фінансавых выдаткаў.
Адным з асноўных парушэнняў, з якім часцей за
ўсё сутыкаецца забудоўшчык, гэта самавольнае будаўніцтва.
Згодна з артыкулам 223 Грамадзянскага Кодэкса
Рэспублікі Беларусь пад самавольным будаўніцтвам разумеецца дзейнасць па
ўзвядзенні, рэканструкцыі, мадэрнізацыі, рэстаўрацыі, капітальным рамонце,
зносе аб'екта будаўніцтва, яго часткі, калі яна ажыццёўлена:
на самавольна занятым зямельным участку;
на самавольна занятай частцы зямельнага
ўчастка ў выпадку, калі такі занятак выявіўся ў парушэнні мяжы зямельнага
ўчастка, прадастаўленага асобе, якая ажыццявіла самавольнае будаўніцтва;
на зямельным участку, які выкарыстоўваецца не
па мэтавым прызначэнні;
на зямельным участку, прадастаўленым
дзяржаўным органам, які не мае паўнамоцтваў на прыняцце адпаведнага рашэння, і
(або) без правядзення аўкцыёну, калі прадастаўленне зямельнага ўчастка магчыма
толькі па выніках аўкцыёну, і (або) з парушэннем устаноўленай чарговасці
прадастаўлення зямельных участкаў, і (або) без папярэдняга ўзгаднення месца
размяшчэння зямельнага ўчастка, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі;
без атрымання дазвольнай дакументацыі на
будаўніцтва і (або) без праектнай дакументацыі ў выпадку, калі абавязковасць
атрымання і распрацоўкі такой дакументацыі прадугледжана заканадаўствам, і
(або) з парушэннем патрабаванняў, устаноўленых дазвольнай дакументацыяй на
будаўніцтва.
Артыкулам 22.8 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб
адміністрацыйных правапарушэннях самавольнае будаўніцтва цягне накладанне
штрафу ў памеры ад пяці да трыццаці базавых велічынь, на індывідуальнага
прадпрымальніка - ад дваццаці да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу -
ад дваццаці да пяцісот базавых велічынь.
Асоба, якая ажыццявіла самавольнае
будаўніцтва, не набывае права ўласнасці на самавольную пабудову і не мае права
карыстацца і распараджацца самавольнай пабудовай - прадаваць, дарыць, здаваць у
арэнду, здзяйсняць іншыя здзелкі.
Для любога будаўніцтва ў першую чаргу
неабходна мець зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку зямельны ўчастак. Права
ўласнасці або пажыццёвае спадчыннае валоданне на зямельны ўчастак павінна
пацвярджацца пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў адносінах да зямельнага
ўчастка або дзяржаўным актам на зямельны ўчастак. Ажыццяўляць будаўніцтва на
зямельным участку, які не мае дзяржаўнай рэгістрацыі забаронена. Самавольная
пабудова ў гэтым выпадку падлягае зносу.
Калі ў забудоўшчыка праваўстанаўліваючых
дакументаў на зямельны ўчастак аформлены ў адпаведнасці з дзеючым
заканадаўствам, нельга карыстацца правілам: мая зямля - што хачу, тое і
будую. Пры будаўніцтве ўлічваюцца горадабудаўнічыя, будаўнічыя, супрацьпажарныя,
санітарныя і іншыя нормы. Сам забудоўшчык не ў сілах разабрацца і ўлічыць усе
нюансы. Пабудова, збудаваная з істотнымі парушэннямі горадабудаўнічых і
будаўнічых нормаў і правіл, падлягае зносу.
Для вызначэння магчымасці размяшчэння той ці
іншай пабудовы, уласнік зямельнага ўчастка павінен звярнуцца ў службу
"адно акно" мясцовага выканаўчага і распарадчага органа за дазволам
на праектаванне і будаўніцтва.
Пасля атрымання дазволу мясцовага выканаўчага
і распарадчага органа забудоўшчык звяртаецца ў праектную арганізацыю, якая
вырабіць праектную дакументацыю. Менавіта праектам будзе прадугледжана
размяшчэнне пабудовы ў адпаведнасці з жаданнем забудоўшчыка і патрабаваннямі
горадабудаўнічых і будаўнічых норм і правіл.
Толькі пры наяўнасці дазволу на будаўніцтва і
праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку, можна прыступаць да
будаўніцтва.
Звяртаем увагу, што аднакватэрныя жылыя дамы і
(або) нежылыя капітальныя пабудовы пятага класа складанасці на прыдамавой
тэрыторыі, прынятыя ў эксплуатацыю па спрошчанаму парадку ў адпаведнасці з
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2022 № 253 "Аб спрошчаным
парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва", не адносяцца.