
Усе школы Беларусі атрымалі пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец у час першай Нацыянальнай школы рэктараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Падпісаны ўсе пашпарты гатоўнасці нашых школ да новага навучальнага года. Размова не ідзе аб тым, што абсалютна ўсе работы па прывядзенні ў парадак аб'ектаў, якія праводзяцца ў тым ліку па зводным плане капітальных рамонтаў школ, завершаны. Мы гаворым аб тым, што ўсе неабходныя ўмовы, якія выстаўляюцца і Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, і Міністэрствам унутраных спраў, і Міністэрствам аховы здароўя, яны ўсе выкананы", - сказаў Андрэй Іванец.
Ён адзначыў, што ведамства чакае толькі актаў уводу ўстаноў-новабудоўляў. Іх у гэтым годзе будзе сем.-0-