12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ВНУ Беларусі стартуе асноўны прыём дакументаў ад абітурыентаў, паведамляе БЕЛТА.
Прыём дакументаў на бюджэт прадоўжыцца па 17 ліпеня. З 18 па 25 ліпеня пройдуць унутраныя ўступныя іспыты. Залічэнне на бюджэт завершыцца 27 ліпеня.
Прыём дакументаў на платную форму таксама стартаваў сёння, прадоўжыцца ён да 1 жніўня, пры гэтым абітурыенты, якія здаюць унутраныя іспыты ў ВНУ, павінны падаць дакументы да 17 ліпеня. Залічэнне платнікаў завершыцца 3 жніўня.
Гэта датычыцца асноўнага блока спецыяльнасцей, іх пераважная большасць. Пры гэтым ёсць пэўныя варыяцыі ў тэрмінах для некаторых спецыяльнасцей. Так, для асобных спецыяльнасцей сілавога блока прыём дакументаў на бюджэт пройдзе з 12 па 19 ліпеня, уступныя іспыты там адбудуцца 20-21 ліпеня, залічэнне - па 22 ліпеня. Выпускнікі педагагічных, спартыўна-педагагічных класаў, а таксама Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка падаюць дакументы на бюджэт з 12 да 14 ліпеня, іх залічаць па 27 ліпеня. Для сельскагаспадарчых спецыяльнасцей (дзённай бюджэтнай формы) актуальны наступныя тэрміны: падача дакументаў - 12-19 ліпеня, правядзенне ўнутраных уступных іспытаў - 20-25 ліпеня, залічэнне - па 27 ліпеня. На платнае аддзяленне абітурыенты сельгасспецыяльнасцей, якія здаюць унутраныя ўступныя іспыты, падаюць дакументы 12-19 ліпеня, у абітурыентаў, якія не здаюць, прыём дакументаў прадоўжыцца па 2 жніўня, залічэнне ў абедзвюх катэгорый пройдзе па 3 жніўня. Прыём і залічэнне ў сельскагаспадарчыя ВНУ на завочнае аддзяленне пройдзе да 20 снежня.
У 2025 годзе беларускія ВНУ гатовы прыняць каля 48,2 тыс. першакурснікаў, прычым на бюджэтную форму навучання - каля 31,8 тыс. студэнтаў. Сярод іх больш за 7,5 тыс. - будучыя інжынеры, 3,9 тыс. - педагогі, 2,9 тыс. - медыкі, 2,8 тыс. - аграрыі. Яшчэ каля 16,4 тыс. чалавек паступяць на платную форму атрымання адукацыі. У гэтым годзе ў краіне з 11-х класаў выпусцілася больш за 56 тыс. чалавек.-0-