ПІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ПІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Саўмін зацвердзіў рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2025-м Года добраўпарадкавання

21/02/2025 10:34

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2025-м Года добраўпарадкавання. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 лютага 2025 года нумар 97, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У план уключаны мерапрыемствы па азеляненні, рамонце вулічна-дарожнай сеткі, уладкаванні аўтамабільных і веласіпедных парковак і стаянак, забеспячэнні належнага функцыянавання сістэм пітнога водазабеспячэння, асвятленні вуліц, аб'ектаў сацыяльнага і культурна-бытавога прызначэння, зносе пустуючых і старых жылых дамоў, падтрыманні фасадаў будынкаў і іх эстэтызацыі, уладкаванні кантэйнерных пляцовак па зборы адходаў і гэтак далей.

Дакументам ствараецца часовы рэспубліканскі штаб па правядзенні ў 2025-м Года добраўпарадкавання. Кіраванне і каардынацыя работы па выкананні мерапрыемстваў плана будуць ажыццяўляцца менавіта гэтым штабам. Яго пасяджэнні будуць праводзіцца не радзей за адзін раз у квартал, а рашэнні афармляцца пратаколамі і даводзіцца да дзяржаўных органаў, адказных за правядзенне мерапрыемстваў плана. Рэспубліканскі штаб разглядае пытанні неабходнасці карэкціроўкі рэспубліканскага плана, нарматыўных прававых актаў для рэалізацыі яго мерапрыемстваў. Старшынёй штаба назначаны намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак.

Адказнымі на рэспубліканскім узроўні вызначаны Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства транспарту і камунікацый, Дзяржаўны камітэт па маёмасці і іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду. На абласным узроўні адказныя за рэалізацыю мерапрыемстваў абласныя, Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты, а на базавым і першасным узроўнях - гарадскія (гарады абласнога падпарадкавання), раённыя выканаўчыя камітэты і гарадскія (гарады раённага падпарадкавання), пасялковыя, сельскія выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі раёнаў у гарадах. У гэтых дзяржорганах створаць рабочыя групы, пасяджэнні якіх будуць праводзіцца не радзей за раз у месяц.

Рэгіянальныя і галіновыя планы па Годзе добраўпарадкавання павінны быць распрацаваны ў месячны тэрмін.

МЖКГ даручана да 1 сакавіка 2026 года забяспечыць падвядзенне вынікаў Года добраўпарадкавання з выбарам лепшых абласцей, раёнаў, населеных пунктаў і прадставіць вынікі ў Савет Міністраў.

Дзяржорганам неабходна прадстаўляць у Мінпрыроды інфармацыю аб ходзе выканання рэспубліканскага плана: штоквартальна - да 15-га чысла месяца, што ідзе за справаздачным перыядам, за 2025 год - да 20 студзеня 2026 года. Мінпрыроды ж будзе інфармаваць Савет Міністраў аб ходзе выканання рэспубліканскага плана штоквартальна - да 20-га чысла месяца, што ідзе за справаздачным перыядам, а за 2025 год - да 1 лютага 2026 года.

Фінансаванне мерапрыемстваў рэспубліканскага плана будзе адбывацца за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў на 2025 год, а таксама ўласных сродкаў арганізацый і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі