ПІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ПІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрываецца 17 сакавіка

17/03/2026 10:52

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXXIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрываецца сёння, 17 сакавіка, у сталіцы, у адміністрацыйным комплексе на пр. Пераможцаў, 14, паведамляе БЕЛТА.

Адной з цэнтральных тэм кірмашу ў гэтым годзе стане 35-годдзе Садружнасці Незалежных Дзяржаў. На выстаўцы будзе прадстаўлена каля 500 экспанентаў з 23 краін: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Бразіліі, Венесуэлы, В'етнама, Ірана, КНДР, Казахстана, Катара, Кубы, Кыргызстана, Малдовы, ААЭ, Пакістана, Палесціны, Расіі, Сербіі, Сірыі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана.

Краінам-удзельніцам выдзеляць выставачную прастору, дзе будуць прадстаўлены знакавыя выданні, фатаграфіі славутасцей, помнікаў, іншых аб'ектаў. Асобны стэнд будзе прысвечаны Году беларускай жанчыны, сумесна з Беларускім саюзам жанчын фарміруецца праграма стэнда. Таксама на выстаўцы штодзённа будуць праходзіць прэзентацыі, прысвечаныя кожнай дзяржаве СНД.

Акрамя таго, пры падтрымцы Міністэрства адукацыі будзе арганізавана работа адукацыйнага квартала з удзелам шырокага кола аўтараў вучэбнай, асветнай літаратуры, прэзентацыямі кніг, майстар-класамі, інтэрактыўнымі і адукацыйнымі пляцоўкамі. У адукацыйным квартале для гасцей падрыхтавалі чатыры лакацыі. Першая прысвечана выдавецкай дзейнасці, другая - навукова-метадычнаму забеспячэнню, трэцяя - дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Чацвёртая лакацыя будзе самай дынамічнай - яна для моладзі і аб моладзі. У гэтым годзе ў яе дабавілі новы конкурс - паэтычны марафон, дзе ўдзельнікаў запрашаюць пісаць вершы пра жанчын.

Таксама будуць прадстаўлены калектыўныя рэгіянальныя стэнды, на якіх будуць працаваць выдавецтвы, друкарні, бібліятэкі, абласныя аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія дэманструюць кнігавыданне ўсёй нашай краіны. А кожная рэгіянальная пісьменніцкая арганізацыя падвядзе вынікі самых розных творчых конкурсаў.

Сярод знакавых мерапрыемстваў выстаўкі-кірмашу - міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час" з удзелам прадстаўнікоў краін блізкага і далёкага замежжа, які пройдзе 17 сакавіка, і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі", якая адбудзецца 20 сакавіка.

У дні работы выстаўкі будзе курсіраваць спецыяльны "паэтычны аўтобус", які адпраўляецца ад Палаца спорту. Па дарозе можна будзе паслухаць класікаў і сучасных паэтаў, некаторыя аўтары будуць прысутнічаць і чытаць свае вершы асабіста. Для зручнасці будзе зменена ўся планіроўка залы, запушчаны маршруты ад станцыі метро "Няміга" да выставачнага комплексу, транспарт будзе адпраўляцца кожныя 15-20 мінут. Гасцей выстаўкі чакае вялікая фуд-зона, дзіцячая, а таксама забаўляльная зоны.

Выстаўка-кірмаш прадоўжыць работу па 22 сакавіка.-0-

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі