14 ліпеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" 14 ліпеня далі старт маштабнаму велапрабегу, прысвечанаму 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю з дня заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Такі веласіпедны прабег у Беларусі арганізуюць ужо другі раз. Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Беларуская праваслаўная царква, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, аблвыканкамы і райвыканкамы. Да прабегу далучыліся прафесійныя спартсмены і велааматары. Частка з іх пераадолее ўвесь маршрут да Мінска, нехта - толькі сімвалічную дыстанцыю.
"Сёння стартуем ад сцен Брэсцкай крэпасці. Заўтра будзе другі прамень з Полацка, - расказаў намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык. - Гэта не толькі спартыўнае мерапрыемства. Па маршруце будзем наведваць знакавыя, святыя мясціны Беларусі. Пры наведванні рэгіёнаў будуць арганізаваны масавыя заездзы, дзе кожны жадаючы можа прыняць удзел у гэтым велапрабегу і праехаць па цікавых, маляўнічых мясцінах нашай краіны". Чакаецца, што на ўсіх этапах да прабегу далучацца больш за 3 тыс. веласіпедыстаў розных узростаў.
У жыцці Ангеліны Ільюшка гэта будзе першы велапрабег. Дзяўчына разам са знаёмымі праедзе частку дарогі. "Гэта цікавы вопыт. Люблю катацца на веласіпедзе. Заўсёды хацела паўдзельнічаць у велапрабегу. Мне ў цэлым падабаецца ўдзельнічаць у мерапрыемствах: і ў царкоўных, і ў свецкіх", - падзялілася брастаўчанка. Яе 14-гадовая сяброўка Дар'я Кісялюк дадала, што моладзь скарысталася яшчэ адной магчымасцю цікава і разнастайна правесці час разам. "Мы яшчэ больш зможам здружыцца. На вялікую адлегласць я не ездзіла, таму цікава паспрабаваць. Раней каталася толькі па Брэсце. Я ў чаканні", - прызналася дзяўчына.
Дзмітрый Друшчыц - адзін з тых, хто мае намер праехаць па ўсім маршруце. "Хочацца дайсці да канца, праверыць свае сілы, ушанаваць памяць нашых абаронцаў. Усё жыццё на веласіпедзе: на работу, з работы. Але вось на доўгую адлегласць пакуль не ездзіў, гэта будзе мой першы вопыт. Убачыць Беларусь з двух колаў - не перадаць словамі", - падкрэсліў удзельнік.
Усю дыстанцыю мае намер адолець і 14-гадовы Міхаіл Ефімовіч. Веласпортам ён займаецца з 2020 года. "Люблю гэты від спорту. Велапрабег для мяне - новы вопыт. Пакуль самай вялікай дыстанцыяй, напэўна, былі спаборніцтвы ў Белавежскай пушчы. Па-мойму, там было 80 км. Цікава ўбачыць славутыя мясціны і хараство Беларусі, ушанаваць памяць абаронцаў", - расказаў юнак.
Да ўдзельнікаў велапрабегу звярнуўся архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. Ён заўважыў, што памяць з'яўляецца сувязным звяном паміж пакаленнямі. "Сёння мы ўспамінаем вялікія падзеі нашай Айчыны, такія як служэнне прападобнай Ефрасінні Полацкай нашаму народу, можна сказаць, станаўленне нашай Айчыны, яе асвета. Яе намаганнямі 900 гадоў таму быў заснаваны манастыр, каб наш народ меў асвету. І ў гэтай асвеце народ умацоўваўся духоўна і фізічна. Нёс на працягу стагоддзяў вопыт, які перадаў нам", - звярнуў увагу свяшчэннаслужыцель. Беларусы помняць пра подзвігі і намаганні свайго народа. Адным з найцяжэйшых выпрабаванняў, якія выпалі на яго долю, стала барацьба з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. "Выстаялі, вытрымалі, умацаваліся. Мы ўдзяны ім (продкам. - Заўвага БЕЛТА), што мы сёння стаім тут пад мірным небам, што не свісцяць кулі, не гінуць людзі. Мы ўдзячны Богу за яго міласць да нас, да нашай Айчыны", - падкрэсліў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. Ён дадаў, што такія мерапрыемствы арганізуюць не толькі ў памяць аб знакавых падзеях, але і ў настаўленне будучым пакаленням.
У Брэсцкай крэпасці ўдзельнікі велапрабегу ўсклалі кветкі да Вечнага агню, далучыліся да малебна ў Свята-Мікалаеўскім саборы, а затым адправіліся ў дарогу.-0-