ПІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ПІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // КІРАЎНІЦТВА // Кіраўнік спраў райвыканкама

Кіраўнік спраў райвыканкама

СЯРЭДЗІЧ Ігар Іванавіч

Тэлефон: (+375 165) 36 35 10

Тэлефон/факс:(+375 165) 36 35 07


Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва структурнымі падраздзяленнямі апарата райвыканкама і забеспячэнне адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці райвыканкама.

Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з сельскімі выканаўчымі камітэтамі.


Курыруе пытанні:


  • каардынацыі работы апарата, упраўленняў, аддзелаў райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў па пытаннях захавання Рэгламенту райвыканкама і Правілаў унутранага працоўнага распарадку;
  • каардынацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, у тым ліку па заяўным прынцыпе "адно акно";
  • каардынацыі работы па арганізацыі асабістага прыёму грамадзян кіраўніцтвам райвыканкама;
  • кантролю за выкананнем плана работы райвыканкама;
  • кантролю выканання дакументаў вышэйстаячых органаў і справаводства ва ўпраўленнях, аддзелах райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтах, прадпрыемствах, арганізацыях і ўстановах раёна;
  • кантролю за выкананнем рашэнняў райвыканкама, распараджэнняў і даручэнняў старшыні райвыканкама;
  • падрыхтоўкі, правядзення пасяджэнняў райвыканкама, у тым ліку выязных;
  • афармлення матэрыялаў пасяджэнняў райвыканкама, кантролю за давядзеннем рашэнняў райвыканкама да выканаўцаў;
  • падрыхтоўкі, правядзення апаратных нарад райвыканкама, у тым ліку выязных, афармленне адпаведных дакументаў;
  • каардынацыі дзейнасці апарата, упраўленняў, аддзелаў райвыканкама, сельвыканкамаў па пытаннях інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
  • набыцця і далейшага функцыянавання камп'ютарнага абсталявання, праграмнага забеспячэння, комплексаў праграмна-тэхнічных сродкаў у апараце райвыканкама, сельвыканкамах;
  • арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння, прыёму дэлегацый (замежных, урадавых і іншых органаў дзяржаўнай улады і кіравання);
  • утрымання і аховы будынкаў райвыканкама;
  • транспартнага абслугоўвання апарата райвыканкама ва ўзаемадзеянні з ДУ "Аўтатранспартная арганізацыя Брэсцкага аблвыканкама".


Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:


  • ДУ "Пінскі раённы архіў";
  • натарыяльнай канторы Пінскага раёна Брэсцкай натарыяльнай акругі.


Узначальвае:


  • камісію па арганізацыі і правядзенні працэдур запыту цэнавых прапаноў, электронных аўкцыёнаў райвыканкама;
  • працоўную групу па каардынацыі працы з насельніцтвам.


Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:


  • Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. нумар 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва";
  • Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. нумар 1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны" па курыруемых галінах.


Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:


  • юрыдычнага аддзела райвыканкама;
  • службы "адно акно";
  • аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама;
  • аддзела па забеспячэнні дзейнасці і тэхнічным абслугоўванні райвыканкама;
  • групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці райвыканкама.

 


ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі