Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 лютага. Яны вырастуць у сярэднім на 10 працэнтаў

20/01/2025 17:01
20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ нумар 33 "Аб павышэнні пенсій", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 лютага 2025 года ў сярэднім на 10 працэнтаў.

На выплату пенсій у лютым бягучага года будзе накіравана каля Br2,2 млрд, з якіх Br196 млн - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем пенсій згодна з указам.-0-