Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Комплекснае спецмерапрыемства МУС "Увага - дзеці!" стартавала ў Беларусі

25/05/2026 15:05
25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння стартавала спецыяльнае комплекснае мерапрыемства Міністэрства ўнутраных спраў "Увага - дзеці!", паведамілі БЕЛТА ў МУС.

Згодна з п.166.9 ПДР, з 25 мая па 5 чэрвеня ў светлы час сутак для абазначэння транспартнага сродку, які рухаецца, павінны быць уключаны блізкае святло фар або дзённыя хадавыя агні.

Акцыя нацэлена на прыцягненне ўвагі грамадскасці да бяспекі непаўналетніх на дарозе, павышэнне пільнасці вадзіцеляў і бацькоў напярэдадні летніх канікулаў.

Таксама ў гэты перыяд супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычныя акцыі для дзяцей і бацькоў і рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэнняў ПДР. Асаблівую ўвагу ўдзеляць выкананню вадзіцелямі ўстаноўленай скорасці руху, правіл бяспечнай перавозкі дзяцей, праезду пешаходных пераходаў. Інспектары нагадаюць правілы перамяшчэння на сродках персанальнай мабільнасці і веласіпедах.-0-