28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка, абазначыў наяўнасць пэўнай праблематыкі ў сферы транспарту і лагістыкі,
перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я запытаў інфармацыю па Брэсцкай вобласці. Усё, што добра, тое добра", - адзначыў беларускі лідар.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка асобна вылучыў сферу транспарту і лагістыкі: "Што там за праблемы і якія праблемы можна ў гэтым плане прад'явіць Брэсцкай вобласці? Мяне інфармуюць, што ў цябе там не ўсё добра. Ільготныя ўмовы мы там прадастаўлялі для закупкі аўтамабіляў, па-мойму, іх перавозчыкам. Зразумела, мы чакаем вынікі пэўныя".-0-