Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Авіябудаванне, фармацэўтыка. Беларусь і Іркуцкая вобласць абазначылі новыя кропкі супрацоўніцтва

09/12/2024 15:12
9 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іркуцкая вобласць абазначылі новыя кропкі для супрацоўніцтва. Аб гэтым паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык па выніках дзявятага пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Іркуцкай вобласці Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасяджэнне прайшло 9 снежня ў Іркуцку. З беларускага боку рабочую групу ўзначальвае старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык. Ён падкрэсліў, што бакі наладзілі цесныя сувязі ў розных сферах і галінах. Існуе шмат агульных інтарэсаў у прамысловасці, адукацыі, культуры, спорце. "Вельмі важна, што кожны раз, праводзячы такое пасяджэнне, ставім перад сабой мэты знайсці новыя кропкі росту для таго, каб нашы эканомікі разам развіваліся і дасягалі новых вышынь. Гэта пасяджэнне прайшло ў такім жа духу", - запэўніў кіраўнік Брэсцкай вобласці як адказны за каардынацыю супрацоўніцтва Беларусі з Іркуцкай вобласцю.

Паводле слоў Пятра Пархомчыка, новыя кропкі росту абазначаны. У прыватнасці, размова ішла аб кааперацыі ў авіябудаванні. "Вельмі цесна хочам гэтай тэмай займацца. Беларусь хоча стаць дзяржавай, якая вырабляе самалёты. У нас ужо сёння ўстаноўлены кантакты з заводам Якаўлева, але пашыраецца наменклатура, кампетэнцыі", - звярнуў увагу старшыня Брэсцкага аблвыканкама. Беларусь інвесціруе ў атрыманне новых кампетэнцый. Работа вядзецца ў тандэме з расійскімі партнёрамі. Мэта - наладзіць на авіярамонтных прадпрыемствах вытворчасць самалётаў.

Беларусь і Іркуцкая вобласць зацікаўлены больш цесна супрацоўнічаць у фармацэўтыцы. "Вялікая колькасць лякарстваў вырабляецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Мы забяспечваем сябе больш як на 60 працэнтаў уласнай прадукцыяй. Сёння на сустрэчы прагучала, што можам пашырыць пэўную наменклатуру, дабавіць яшчэ 30 пазіцый, якія вырабляюць і якімі валодаюць нашы іркуцкія сябры. Яны гатовы размяшчаць гэта прадпрыемства ў Брэсцкай вобласці. Мы, вядома, падтрымліваем гэта ў абавязковым парадку", - расказаў Пётр Пархомчык. Ён дадаў, што Беларусь гатова пастаўляць у Іркуцкую вобласць пасажырскую тэхніку. Былі прадэманстраваны новыя ўзоры тэхнікі ў галіне сельгасмашынабудавання, лесаперапрацоўкі.

Расійскі бок на пасяджэнні рабочай групы ўзначаліў першы намеснік губернатара Іркуцкай вобласці Раман Колесаў. "З беларускага боку мы бачым вялікую зацікаўленасць у прадаўжэнні такіх кантактаў - па лініі эканомікі, бізнесу, - сказаў ён. - Бачым крайнюю зацікаўленасць беларускіх калег па рэалізацыі сваёй прадукцыі на тэрыторыі Іркуцкай вобласці. Вялікая колькасць тэхнікі ў нас працуе ўжо: у лясной, сельскагаспадарчай, дарожнай сферах. Ёсць перспектывы па нарошчванні такога супрацоўніцтва, па развіцці лагістычных цэнтраў, сэрвісных цэнтраў, якія маглі б аператыўна вырашаць задачы з аднаўленнем працуючай тэхнікі".

У час пасяджэння беларусы і расіяне падвялі прамежкавыя вынікі супрацоўніцтва, намецілі планы на будучыню. Таксама сёння падпісана пагадненне паміж Брэсцкім абласным Саветам дэпутатаў і Заканадаўчым сходам Іркуцкай вобласці, Мотальскім сельсаветам Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці і Тургенеўкай Баяндаеўскага раёна Іркуцкай вобласці. Акрамя таго, у праграме беларускай дэлегацыі - наведванне шэрага прадпрыемстваў, біржа дзелавых кантактаў.-0-