Старшыня раённага Савета дэпутатаў
ЛАЗЮК Вячаслаў Iванавiч
Тэлефон (+375 165) 36 35 12
e-mail: raisovet@pinskrik.by
Раённы Савет дэпутатаў:
- забяспечвае выкананне на тэрыторыі раёна законаў Рэспублікі Беларусь, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, актаў вышэйстаячых дзяржаўных органаў, ажыццяўляе кантроль за выкананнем іх прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі, размешчанымі на падведамнай тэрыторыі;
- вырашае пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- зацвярджае бюджэт раёна, праграмы эканамічнага і сацыяльнага развіцця, усе доўгатэрміновыя і комплексныя Праграмы развіцця ўсіх галін і сацыяльнай сферы раёна, кантралюе выкананне гэтых праграм, сцвярджае справаздачы аб іх выкананні;
- устанаўлівае мясцовыя падаткі, зборы ў межах кампетэнцыі ўстаноўленай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- зацвярджае тэрытарыяльныя планы развіцця Пінскага раёна;
- вызначае парадак кіравання і распараджэнні камунальнай уласнасцю;
- прадстаўляе ў межах сваёй кампетэнцыі фізічным і юрыдычным асобам ільготы;
Старшыня раённага Савета дэпутатаў:
- прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі, аб'яднаннямі і грамадзянамі;
- узначальвае прэзідыум Савета;
- дакладае Савету аб стане спраў на падведамнай Савеце тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі Савета і насельніцтву справаздачы аб сваёй дзейнасці не радзей як 1 раз у год, дзейнасці прэзідыума Савета, інфармуе грамадзян аб стане спраў на падведамнай Савеце тэрыторыі;
- склікае сесіі Савета, арганізуе работу па падрыхтоўцы сесій Савета, пасяджэнняў прэзідыума, вядзе гэтыя пасяджэнні, забяспечвае кантроль за выкананнем прынятых рашэннях;
- забяспечвае разгляд зварот грамадзян, адрасаваных Савету;
- прымае да разгляду адрасаваныя яму запыты і дае на іх адказ у парадку і тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- ажыццяўляе кіраўніцтва апаратам Савета;
- вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і рашэннямі Савета.