Версия для слабовидящих transparent_line
Пинский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Belorussia_map
)
Меню
h_line_delimetr
На голас музы…

Я навекі ў цябе закахана,
Родны краю, Палессе маё,
Тваю песню, якой ускалыхана
Як маяк пранясу праз жыццё

Яўгегія Янішчыц

Паэтычная творчасць Яўгеніі Янішчыц – адна з самых выразных і таленавітых старонак беларускай літаратуры. Кожны яе верш – пра родныя мясціны, пра людзей палескай вёскі, пра з маленства знаёмыя краявіды. Любоў да сваёй малой радзімы Яўгенія Янішчыц пранесла праз ўсё жыццё, з асаблівым пачуццём ставіцца яна да тых мясцін, дзе нарадзілася і вырасла. Яна казала так: “Мая малая радзіма – гэта мой лёс, мой боль, мая паэзія…”.

І менавіта ў Год малой радзімы з мэтай азнаменавання 70-годдзя з дня нараджэння нашай знакамітай зямлячкі, актывізацыі дзейнасці бібліятэк па папулярызацыі творчай спадчыны паэтэсы, адраджэння цікавасці карыстальнікаў бібліятэк да твораў Яўгеніі Янішчыц у сакавіку сярод бібліятэк раёна быў праведзены раённы агляд-конкурс на лепшае тэатралізаванае прадстаўленне вершаў Яўгеніі Янішчыц “На голас музы..”.

Журы адзначыла разнастайнасць увасобленых ідэй, высокае выканаўчае майстэрства і артыстызм усіх удзельнікаў конкурсу. Прыемна адзначыць, што ўсе бібліятэкары падыйшлі да распрацоўкі і падрыхтоўкі тэатралізаваных прадстаўленняў граматна, творча і з арыгінальнай выдумкай. Журы цяжка было вызначыць пераможцаў, бо усе удзельнікі агляду-конкурсу прадставілі сваё творчае майстэрства на высокім узроўні.

У рамках агляду-конкурсу бібліятэкары раёна ахапілі амаль усю паэтычную спадчыну нашай зямлячкі. Са сцэны гучалі вершы Яўгеніі Янішчыц самай рознай тэматыкі – прысвечаныя сыну “У калыханку сыну”, матулі “Ты вучыла мяне сеяць жыта і лён”, роднаму краю “Прыедзь у край мой ціхі”, “Вёсцы”, “Свет адкрыты і босы”, каханню “Ты пакліч мяне, пазаві”, “Застаюся каханай”, родным і блізкім “На паеш, мая лябёдка”, “Дзед Сымон”, вайне “Салдаткі”, паэма “Ягадны хутар”.

Лепшымі былі прызнаны тэатралізаваныя прадстаўленні вершаў Дамашыцкай, Кашавіцкай, Стытычаўскай, Парахонскай, Пінкавіцкай, Плешчыцкай, Садоўскай, Валішчанскай сельскіх бібліятэк і Лагішынскай гарпасялковай бібліятэкі.

Пераможцам агляду-конкурсу аднагалосна прызнана Бабрыкоўская сельская бібліятэка, якая прадставіла вершы Яўгеніі Янішчыц “Мама” і “Ты вучыла мяне сеяць жыта і лён”. Дыпломам другой ступені адзначана Навадворская сельская бібліятэка за тэатралізацыю верша “Я вас люблю” у выкананні вучаніцы 10 класа Чухаўскай сярэдняй школы Нарывончык Лізаветы. Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджаны аддзел абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я.Янішчыц за тэатралізацыю верша “У калыханку сыну”.

Паэтычная спадчына Яўгеніі Янiшчыц зacтaeццa нeпepaўзыдзeнaй вяpшыняй бeлapycкaй пaэзii, яна будзе каштоўнай і ў будучым стагоддзі, і праз яго. Паэзія душы, кахання, асабістых успамінаў заўсёды будзе мець свайго чытача. А імя Яўгеніі Янішчыц застанецца ў памяці кожнага, хто хоць раз у жыцці адкрываў зборнік яе вершаў.











 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Пинский районный
исполнительный комитет
225710, г.Пинск, ул.Днепровской флотилии, 21,
e-mail: contact@pinskrik.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье
8-0165-31-66-70, 8-0165-31-64-43
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Пинский районный
исполнительный комитет
225710, г.Пинск, ул.Днепровской флотилии, 21,
e-mail: contact@pinskrik.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский