Версия для слабовидящих transparent_line
Пинский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Belorussia_map
)
Меню
h_line_delimetr
«Свет далёкай мінуўшчыны»

Пад такой назвай у Чухаўскай сярэдняй школе прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны нашаму сучасніку, знакамітаму земляку, пісьменніку, фалькларысту, літаратураведу, педагогу Аляксею Ненадаўцу, якому 12 лютага споўнілася 60 год. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні Чухаўскай сярэдняй школы, настаўнікі, бібліятэкары, а таксама ўдзельнікі клуба літаратараў Піншчыны «Пінчукі». Арганізатарам мерапрыемства выступіла раённая цэнтральная бібліятэка імя Я. Янішчыц.


Аляксей Міхайлавіч Ненадавец нарадзіўся на Піншчыне, у вёсцы Чухава, у сям’і калгаснікаў. Бацька, Міхаіл Аляксеевіч, працаваў трактарыстам, у час уборкі – камбайнёрам, быў адным з лепшых механізатараў калгаса «Прагрэс». Маці, Марыя Уладзіміраўна, была першай звеннявой калгаса, мела шмат працоўных узнагарод. Акрамя Аляксея, у сям’і выхоўваліся адна сястра і два браты. З дзяцінства Аляксей, як і іншыя члены сям’і, быў заняты працай: дапамагаў бацькам у хатняй гаспадарцы. У 1965 годзе стаў вучнем Чухаўскай сярэдняй школы. На ўроках Аляксей быў вельмі ўважлівым, вучыўся добра. Любіў урокі фізкультуры і матэматыкі. Увесь вольны час праводзіў за кнігамі, любіў гуляць у футбол. З дзяцінства Аляксей Ненадавец быў нераўнадушным да роднай мовы, родных мясцін. Спрабаваў пісаць вершы.

Пасля сканчэння школы Аляксей Міхайлавіч паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «філолаг-выкладчык». Пасля размеркавання застаўся працаваць асістэнтам на кафедры рускай літаратуры гэтай жа навучальнай установы. У гэтым жа годзе ён паступіў у аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, адкуль яго прызвалі ў армію. Служыў у Туркестанскай ваеннай акрузе, быў у камандзіроўках у Афганістане. Вясною 1982 года Аляксей Ненадавец дэмабілізаваўся і аднавіўся ў аспірантуры, якую паспяхова скончыў у 1985 годзе і ў гэтым жа годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дакастрычніцкая творчасць Я. Коласа і фальклор».

У 1995 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Праблема хтанічнага архетыпа ў беларускім фальклоры». Зараз Аляксей Ненадавец – прафесар кафедры беларускай і рускай мовы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Ён з’яўляецца аўтарам больш за 720 навуковых і навукова-папулярных публікацый у айчынным і замежным друку. Сваю фантастычную працаздольнасць тлумачыць проста: «Вандроўкі па родным краі, фальклорна-этнаграфічныя экспедыцыі для мяне – не толькі творчая праца, але і цудоўны адпачынак». Беларускай міфалогіяй, а затым і дэманалогіяй Аляксей Міхайлавіч пачаў займацца з пачуцця зацікаўленасці. Хацелася даведацца, каму пакланяліся нашы продкі і дзе карані іх вераванняў. Аб гэтым сведчыць і яго твор «Выявы міфалагічнага выраю». У 2013 годзе па гэтай тэме выходзіць яго твор «Нарысы беларускай міфалогіі».

У сваіх кнігах Аляксей Ненадавец да ўвагі чытачоў прапануе артыкулы, прысвечаныя пакланенню старажытных беларусаў дрэвам і камяням, вужам і гадзюкам, язычніцкім багам. Найбольш значныя навуковыя працы даследчыка: «Пакланіцеся дубу», «Святло таямнічага вогнішча», «Каму пакланяліся продкі» і шэраг іншых.

Да ўсяго сказанага хочацца дадаць, што Аляксей Ненадавец яшчэ добры муж і бацька. Жонка, Лілія Іванаўна, – урач, сын Ягор – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кожны год у час летняга адпачынку прыязджае Аляксей Міхайлавіч на сваю маленькую радзіму ў вёску Чухава, сустракаецца з землякамі, з задавальненнем бавіць час на лоне прыроды.

Ён спадзяецца, што збіранне легендаў стане сямейнай справай. Аб гэтым сведчыць яго твор «Чухава» – пра вёску свайго дзяцінства, які ён стварыў разам з сынам у 2013 годзе, а пазней у 2015 годзе выйшла з друку наступная кніга, якая называецца «Бацькоўская хата». У 2016 годзе у прафесара Аляксея Ненадаўца выйшла кніга «Цячэ рэчанька». У 2017 го-дзе ў сааўтарстве з сынам Ягорам Аляксей Ненадавец выпусціў чарговую кнігу «Нашы спеўныя землякі», якая прысвечана музычнаму майстэрству палешукоў – жыхароў вёскі Чухава.

 



 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Пинский районный
исполнительный комитет
225710, г.Пинск, ул.Днепровской флотилии, 21,
e-mail: contact@pinskrik.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье
8-0165-31-66-70, 8-0165-31-64-43
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Пинский районный
исполнительный комитет
225710, г.Пинск, ул.Днепровской флотилии, 21,
e-mail: contact@pinskrik.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский