Версия для слабовидящих transparent_line
Пинский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Belorussia_map
)
Меню
h_line_delimetr
Свята завітала на Палессе – музыка гучыць, кранае спеў!

Гасцінная палеская зямля, шчодрая і багатая на таленты, зноў сабрала музыкаў і майстроў, захавальнікаў народных традыцый спадчыны. Раённае свята мастацтва «Фальварак мінулага» адбылося 15 ліпеня ў Мерчыцах.

Цэлы дзень на адкрытай пляцоўцы Цэнтра традыцыйнай культуры і побыту «Спадчына Палесся» выступалі вядомыя калектывы і выканаўцы Піншчыны. Яны аддавалі павагу матчынай песні, роднаму слову, а таксама знаёмілі гледачоў з унікальнымі традыцыямі і звычаямі сваіх мясцін.

Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю і цёплых прывітальных словаў начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пінскага райвыканкама Л.В. Галавач і старшыні Мерчыцкага сельвыканкама Г.Ф. Молчан прайшло яскравае шэсце ўдзельнікаў.

З нагоды свята адбылося шмат цікавых конкурсаў, і аб кожным з іх хочацца расказаць падрабязней, бо яны сапраўды за-слугоўваюць увагі. Так, лепшыя скарбы музычнага мастацтва былі прадстаўлены на конкурсе «Роднай зямлі шматгалоссе». Тут яскрава выступілі народны аматарскі фальклорна-этнаграфічны калектыў «Крыніцы» Пінкавіцкага СДК, гурт «Ладаражаначкі», народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Дабраславачка», фальклорны гурт Кончыцкага СДК, інструментальны калектыў Пінкавіцкага СДК, дзіцячы фальклорны калектыў «Каласок» Чухаўскага СДК, дзіцячы фальклорны калектыў Боркаўскага сельскага клуба, народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Чабатухі» Сташанскага СДФ, народны фальклорны калектыў «Грымата» Дабраслаўскага СДК, народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Дударыхі» Валішчанскага СДК, народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Палясяначкі» Мерчыцкага Цэнтра традыцыйнай культуры і побыту, народны фальклорна-інструментальны калектыў «Лагішынскія музыкі» і многія іншыя. Гучалі прыпеўкі, беларускія найгрышы, пазаабрадавыя песні, кружылі ў карагодзе  народныя танцы.

З захапленнем гледачы сачылі за конкурсам па рэканструкцыі нацыянальнага касцюма і ручніка «Гісторыя ў палатне». На сцэну выходзілі дзяўчаты ў старадаўніх касцюмах, многія з якіх былі перададзены ім у спадчыну ад прабабуль і бабуль. Сапраўды, традыцыйны касцюм Піншчыны заварожвае, здзіўляе сваёй прыгажосцю, каларытам. Гэта жамчужына народнага мастацтва! Ацаніць касцюмы было вельмі складана.

Але ўсё ж журы вызначыла пераможцу – ёй стала майстар Людміла Яморык, якая паказала ўбор на аснове старадаўняга касцюма Брэстчыны Пінска-Івацэвіцкага строю 30-х гадоў.

Адной з самых відовішчных падзей стаў конкурс абрадаў і традыцый «Спадчына», на якім этнаграфічныя і фальклорныя калектывы раёна паказалі вясновыя і летнія абрады. Тут і «Гуканне вясны» ад гурта «Ладаражаначкі», і «Проводна нэділя» ад пінкавіцкіх «Крыніц», і «Качанне ў расе» ад гурта «Церабяначкі», і «Засеўкі гуркоў» ад калектыва «Чабатухі». З Юр’еўскімі замалёўкамі «Юрый на парог, вясну прывалок» на фестываль завітаў фальклорны калектыў «Ахаўчаначкі» Ахоўскага ЦСДК. Рытуал «Ваджэнне Куста» паказалі калектыў «Багатуха» Каменскага СДК і «Парачаначкі» Парэцкага СДК. Старадаўні абрад «Кумаванне» прадставілі дзіцячыя фальклорныя калектывы Каменскага і Боркаўскага Дамоў культуры. Аўтэнтычны гурт «Церабяначкі» пазнаёміў з абрадам «Косовыца», а валішчанскія «Дударыхі» праспявалі песні, якія нашы продкі выконвалі падчас збора ягад і грыбоў. Як у вёсцы Дабраслаўка зажыналі першы сноп, паказалі жанчыны з калектыва «Дабраславачка». А ўдзельніцы калектыва «Чабатухі» Сташанскага СДФ захавалі цікавы абрад «Завіванне бороды». Ён праводзіўся, калі дажыналі апошнюю паласу жытнёвага поля. Дажыначны сноп уручалі гаспадару, які прыходзіў на поле, і перавязвалі «перавяслам», падчас абрада гучалі песні.

Колькі мудрасці нашых продкаў, павагі да сваёй зямлі закладзена ў аўтэнтычных песнях, прымаўках, прыкметах, замовах! Расказаць пра ўсе абрады проста немагчыма – гэта патрэбна было бачыць! Цудоўна, што жывуць на Піншчыне людзі, якія рупліва зберагаюць мясцовыя песні, абрады, гульні, танцы, перадаюць маладому пакаленню і паказваюць усім жадаючым. Нездарма сталыя людзі кажуць: «Памятай свае карані! Не губляй сувязь з мінулым!».

Шмат вырабаў на конкурс «Палескі сувенір» прывезлі рамеснікі і майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Вясельныя і сямейныя здымкі былі сабраны на выставе «Старая фатаграфія». Можна было таксама паспытаць смачныя традыцыйныя стравы беларускай кухні, якія прыгатавалі руплівыя гаспадыні.

У завяршэнне на галоўнай сцэне граматамі былі ўзнагароджаны ўсе ўдзельнікі свята-конкурсу, а таксама вызначаны пераможцы ў розных намінацыях. Плануецца, што свята «Фальварак мінулага» стане традыцыйным у Пінскім раёне і будзе збіраць яшчэ больш удзельнікаў і гледачоў.







 
 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Пинский районный
исполнительный комитет
225710, г.Пинск, ул.Днепровской флотилии, 21,
e-mail: contact@pinskrik.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье
8-0165-31-66-70, 8-0165-31-64-43
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Пинский районный
исполнительный комитет
225710, г.Пинск, ул.Днепровской флотилии, 21,
e-mail: contact@pinskrik.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский