Версия для слабовидящих transparent_line
Пинский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Belorussia_map
)
Меню
h_line_delimetr
Песня над Ясельдай

Засумавалі жыхары Піншчыны па фестывальнай песні, як селянін па доўгачаканаму дажджу. Мінулыя выхадныя дагадзілі і адным, і другім: два дні ў Парэччы грымелі абласныя свята-конкурс «Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!» і свята сямейнай творчасці «Пад дахам дома твайго».

Спрыяла і надвор’е, асвяжаючы дажджом летнюю спёку. Пінск, Бяроза, Пружаны, Ганцавічы, Баранавічы, Іванава, Кобрын, Моталь... «Выцінанка» і «Пінская шляхта», «Пласкінскія весялухі» і «Крыніцы», «Рабіначкі» і «Весялуха», «Браннагорскія лыжкарыкі» і «Карусель PLUS», «Куражбамбей» і «Талака»... Выканаўцы фальклору – знаёмыя і навічкі, дарослыя і малыя, аутэнтычныя і стыляваныя пад эстраду – гасцінная парэцкая зямля ветліва прымала ўсіх, шчодра дорачы апладысменты кожнаму салісту і калектыву. Лепшыя з лепшых з усіх куткоў Берасцейшчыны прыехалі ў наш раён сябе паказаць, паспаборнічаць за высокія ўзнагароды, і канешне, цікава правесці час, сустрэцца з сябрамі.

Першым мерапрыемствам свята стаў конкурс сярод лепшых выканаўцаў на гармоніку і ансамбляў гарманістаў. Затым амфітэатр аздараўленчага лагера «Парэчча» запрасіў удзельнікаў спаборніцтва сярод ансамбляў народных інструментаў і лепшых прыпевачнікаў. У адной толькі гэтай частцы свята прагучала больш за сорак кампазіцый, заяўленых 31 салістам, дуэтам і калектывам.

Урачыстае адкрыццё абласнога свята-конкурсу адбылося вечарам. Шматлікіх удзельнікаў і гледачоў віталі шаноўныя госці –дырэктар Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Святлана Каржук і старшыня Пінскага раённага Савета дэпутатаў Іосіф Гузіч.

Вечарына была выдатнай. Да паўночы лілася песня са сцэны ля Ясельды, а яшчэ даўжэй – па ўсім наваколлі. Прычым гледачы мелі магчымасць атрымліваць асалоду не толькі ад відовішча, але і ад мноства смакоццяў, што прапанаваў гандаль. Пазней старшыня Парэцкага сельвыканкама Міхаіл Віркоўскі падзякуе за дапамогу ў арганізацыі свята раённаму спажывецкаму таварыству, мясцовым электрасеткам і іншым службам.

У дзень другі адбылася конкурсная праграма свята сямейнай творчасці, выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці сямейных калектываў і аматарскіх аб’яднанняў і шмат чаго цікавага іншага, у тым ліку забаўляльная праграма для дзяцей. Да прыкладу, цудоўныя вырабы і смачныя стравы прадставілі пінчукі – сем’і Святланы Новак, Наталлі Шамяціла, Алы Калесніковіч, Любові Алешка, Святланы Сінькевіч. Ладна  падрыхтаваліся да свята народныя сямейныя клубы раёна «Іван
ды Мар’я», «Вернасць», узорнае аматарскае аб’яднанне «Гаспадынька», народны маладзёжны клуб «Маладосць». На свяце працавалі ганчарная і кавальская экспазіцыі, тут можна было пакаштаваць казачна прыгожыя пернікавыя домікі, набыць сувеніры ручной працы ў падарунак родным і сябрам.

Калі ўзгадаць, што галоўныя мэты абласнога мерапрыемства – папулярызацыя народнай творчасці, стымуляванне развіцця народных традыцый і ўмацаванне творчых сувязей паміж рэгіёнамі, то два фестывальныя дні зрабілі для гэтага ўсё магчымае. А аб тым, што самабытная культура беларусаў жыве і будзе жыць, сведчыць цікавасць да спадчыны з боку маладога пакалення. Эмацыйна сустракалі гледачы выступленні дзіцячых калектываў, сярод якіх былі і вядомыя «Картузяне» з Бярозы, віртуозная моладзь з іванаўскага калектыву «Грай, гармонік!». Яскрава выступіў узорны ансамбль народнай музыкі і песні «Красачкі» з Парахонску (мастацкі кіраўнік Тэрэса Еўтух) і заваяваў Дыплом I ступені абласнога свята-конкурсу за высокі выканаўчы ўзровень, захаванне і папулярызацыю народнага мастацтва.

Падчас заключнага мерапрыемства дыпломы ўдзельнікам і пераможцам уручылі Святлана Каржук і намеснік старшыні Пінскага райвыканкама Дзмітрый Палхоўскі. Не засталіся без узнагарод па выніках творчага спаборніцтва і іншыя прадстаўнікі Пінскага раёна. Мікалай Ганчар узнагароджаны Дыпломам I ступені, Аляксандр Ганчар – Дыпломам III ступені. Дыплом III ступені і ў народнага фальклорнага калектыву «Грымата» (мастацкі кіраўнік Валянціна Клімавец).

Прыемным момантам для мясцовых жыхароў стала ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшае афармленне вясковага падворку вёскі Парэчча. Лепш усіх да свята падрыхтавалася сям’я Мельнік, за што і атрымала падарунак – больш за дванаццаць пудоў зерня.

Застаецца дадаць, што за падрыхтоўку і арганізацыю свята адзначана Пінская цэнтралізаваная клубная сістэма. Грамату прымала дырэктар Наталля Знавец.

Станоўчую ацэнку арганізацыі мерапрыемства на Піншчыне далі ў вобласці. А значыць – фестывалю жыць і шырыцца.







 
 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Пинский районный
исполнительный комитет
225710, г.Пинск, ул.Днепровской флотилии, 21,
e-mail: contact@pinskrik.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье
8-0165-31-66-70, 8-0165-31-64-43
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Пинский районный
исполнительный комитет
225710, г.Пинск, ул.Днепровской флотилии, 21,
e-mail: contact@pinskrik.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский