Версия для слабовидящих transparent_line
Пинский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Belorussia_map
)
Меню
h_line_delimetr
Айчыну сілкуюць асобы

Менавіта пад такой назвай напрыканцы красавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з нашым земляком, вядомым у рэспубліцы чалавекам З.К. Прыгодзічам.

Імя Зіновія Кірылавіча ў журналісцкім і пісьменніцкім асяроддзі згадваецца з павагай. Ён – член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, аўтар больш за два дзясяткі мастацкіх і дакументальных кніг, лаўрэат прэмій «Залатое пяро» і прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, удастоены званняў «Выдатнік друку Беларусі», «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь», кандыдат філасофскіх навук. З 1992 года з’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса «Гаспадыня».

З.К. Прыгодзіч нарадзіўся ў вёсцы Лышча ў сям’і Кірыла Якаўлевіча і Серафімы Піліпаўны ў кастрычніку 1944 года. Бацькі Зіновія Кірылавіча ўсё жыццё пражылі на гэтай зямлі, і на гэтай зямлі да іх сына прыйшло жаданне пісаць самому, пісаць так, каб здзівіць іншых.

Яшчэ ў школе юнак марыў стаць журналістам. І гэтая мара пачала спраўджвацца. Адразу ж пасля заканчэння сярэдняй школы хлапца запрасілі на працу ў Лагішынскую раённую газету «Калгасная праўда». У тыя часы, каб паступіць на факультэт журналістыкі, патрэбна было мець не меней чым два гады практычнай работы.

У 1967 годзе Зіновій Кі-рылавіч скончыў журфак Белдзяржуніверсітэта і ўлад-каваўся ў газету «Звязда» – спачатку літсупрацоўнікам, потым загадчыкам аддзела. З 1984 года З.К. Прыгодзіч – загадчык кафедры журналістыкі, моў і літаратуры Менскай вышэйшай партыйнай школы. Пасля быў галоўным рэдактарам газеты «Советская Белоруссия».

Спрабаваць свае сілы ў літаратуры Зіновій Прыгодзіч пачаў у юнацкія гады. Спачатку гэта былі вершы. Аднак, пасталеўшы, зразумеў, што ён – празаік, а не паэт. Друкавацца пачаў у 1957 годзе, выступаючы ў раённым, абласным, рэспубліканскім друку. Пачаткам творчага шляху Зіновій Кірылавіч лічыць 1963 год, калі ў «Палескай праўдзе» было надрукавана яго апавяданне «Деньги».

Агульнавядома, што надзвычай моцныя імпульсы даюць пісьменніку родныя мясціны, той кут, дзе ён нарадзіўся, дзе правёў дзіцячыя гады. Родны кут дае натхненне, а часта і багаты канкрэтны матэрыял для творчасці. Так адбылося і ў творчасці нашага земляка. Напрыклад, у аповесці «Ноч перад нядзеляю» дзеянне адбываецца на Піншчыне. І хаця героі аповесці выдуманыя, як і выдумана вёска, але ўспамінаюцца і існуючыя Дабраслаўка, Лагішын, Пінкавічы. Дарэчы, многія мясцовыя жыхары, прачытаўшы гэты твор, пазнавалі ў яго героях сваіх суседзяў, настолькі па-майстэрску былі выпісаны аўтарам вобразы дзеючых асоб. Аб гэтым гаварылі землякі Зіновія Кірылавіча, якія прыехалі на сустрэчу з ім.

Першая кніга «Добры дзень, сад!» была выдадзена ў 1974 годзе, праз два гады пабачыла свет дакументальная аповесць «Строгая доброта», а яшчэ праз год – дакументальная аповесць «Крылы дужэюць у палёце». У 1979 годзе выйшаў зборнік нарысаў «Жменя зярнят». Усе творы аўтара прысвечаны людзям беларускай вёскі, людзям працы. Героі яго твораў – аратыя і пастухі, механізатары, брыгадзіры і старшыні калгасаў. Людзі простыя, працавітыя, шчырыя і сумленныя. Людзі, якія сваёй працай упрыгожваюць родную зямлю і робяць наша жыццё багацейшым, радаснейшым, шчаслівейшым.
 

У 2011 годзе выйшла кніга Зіновія Прыгодзіча «Постаці: з цэлым народам гутарку весці». Гэта кніга ў некаторай ступені можа падацца нечаканым здабыткам журналіста і пісьменніка. Пад адной вокладкай сабраны творчыя партрэты вядомых, знакамітых дзеячаў беларускай культуры. Яны прадстаўляюць практычна ўсе сферы культурнай прасторы: літаратуру, тэатр, музыку, жывапіс, скульптуру. Як расказаў Зіновій Кірылавіч, праца над гэтай кнігай вельмі яго захапіла, і ў выніку атрымалася тры кнігі. Над імі ён працаваў на працягу 10 год і «намаляваў» трыццаць партрэтаў знакамітых асоб. Дарэчы, як падзяліўся Зіновій Кірылавіч, да сустрэчы са знакамітым чалавекам ён рыхтаваўся вельмі сур’ёзна – больш за месяц, а то і цэлых два, збіраючы увесь матэрыял пра будучага героя сваёй кнігі. Перад сустрэчай ён ужо, можна сказаць, завочна ведаў таго чалавека, з якім павінен быў сустрэцца. Таму і гутаркі былі потым цікавыя, чалавек давяраў свайму суразмоўцу і цалкам раскрываўся. У выніку атрымліваўся цікавы і мнагагранны партрэт. Таму «Постаці» Зіновія Прыгодзіча былі так высока ацэнены. Кожная кніжка была адзначана прэміяй. За першую аўтар атрымаў рэспубліканскую літаратурную прэмію «Залаты купідон», за другую – літаратурную прэмію імя Кандрата Крапівы, а за трэцюю – самую высокую адзнаку – Нацыянальную літаратурную прэмію. Гэта адбылося летась, у Полацку, у Дзень беларускага пісьменства Зіновій Кірылавіч атрымаў заслужаную ўзнагароду.

Усе, хто прыйшоў на сустрэчу са знакамітым земляком, упэўнена, ні на хвіліну не пашкадавалі аб гэтым. Такая панавала ў зале атмасфера, што здавалася, тут сабраліся ўсе сваякі або вельмі добрыя сябры. На вечарыну прыйшлі былы класны кіраўнік З.К. Прыгодзіча Яўгенія Антонаўна Юшкевіч, аднакласніцы Анастасія Максімаўна Побат і Аляксандра Уладзіміраўна Кавалёва, якая працавала настаўніцай у Лышчанскай школе. Дарэчы, Аляксандра Уладзіміраўна падзялілася сваім даследаваннем мянушак мясцовых жыхароў, якое вельмі зацікавіла Зіновія Кірылавіча, і ён паабяцаў уключыць яго у сваю будучую кнігу, над якой зараз працуе. Свае вершы, невялічкі экспромт перад тым, як збіралася на працу, прачытала метадыст раённага цэнтра дзяцей і моладзі Жана Верыч. Яны таксама спадабаліся Зіновію Кірылавічу, і ён запэўніў, што вершы паэткі, якая, дарэчы, аказалася родам з Лышча, будуць надрукаваны ў часопісе «Гаспадыня». М.І. Ляшук, пастаянны аўтар часопіса, які рэдагуе Зіновій Кірылавіч, падзялілася ўспамінамі аб знаёмстве
з З.К. Прыгодзічам, калі ён
быў на пасадзе замміністра інфармацыі.  Добрыя словы ў яго адрас прагучалі таксама і ад паэта Анатоля Шушко, і ад бібліятэкара Лышчанскай бібліятэкі М.І. Прыгодзіч, і ад дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі А.І. Анташук. Пачынаючы аўтар, член клуба «Пінчукі» Анатоль Козіч натхніўся ранейшай сустрэчай з Зіновіем Кірылавічам і напісаў верш, які потым паклаў на музыку і на вечарыне выканаў песню пад гітару. Песні таксама гучалі і ў выкананні народнага ансамбля народнай песні «Крыніцы» Пінкавіцкага СДК. Прыемныя галасы выканаўцаў не маглі не спадабацца нашаму земляку, асабліва яго ўразіла выкананне песні на яго вершы «Ой, гора-бяда». Зіновій Кірылавіч нават захацеў зрабіць асобнае фота са спевакамі сабе на памяць.

З задавальненнем слухалі Зіновія Кірылавіча калегі па пяру, прыхільнікі яго творчасці, сярод якіх члены клуба літаратараў Піншчыны «Пінчукі», а таксама навучэнцы Пінскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа. Бо ўсё, аб чым ён піша, над чым працуе, роднае і блізкае кожнаму чалавеку. Сімвалічна, што гэтая сустрэча адбылася ў Год малой радзімы. Таму што ўсё пачалося менавіта з невялікай вёскі Лышча, дзе малым хлопчыкам Зіновій Кірылавіч адкрываў для сябе першыя жыццёвыя радасці, дзе спрабаваў сябе ў творчасці, і менавіта ёй ён абавязаны ўсім, што мае зараз.








 
 
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Пинский районный
исполнительный комитет
225710, г.Пинск, ул.Днепровской флотилии, 21,
e-mail: contact@pinskrik.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье
8-0165-31-66-70, 8-0165-31-64-43
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Пинский районный
исполнительный комитет
225710, г.Пинск, ул.Днепровской флотилии, 21,
e-mail: contact@pinskrik.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский