Курсант Ваеннай акадэміі выратаваў гаспадара дома пры пажары ў Пінскім раёне, паведамляе БелТА са спасылкай на Брэсцкае абласное упраўленне МНС.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 4 лютага. У 20.51 выратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома ў вёсцы Лышча. Яшчэ да прыезду падраздзяленняў МНС курсант 2-га курса Ваеннай акадэміі выратаваў гаспадара дома. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі мужчыну шпіталізавалі ў Пінскую ЦГБ з дыягназам «тэрмічныя апёкі левай ступні, галёнкі, сцягна і спіны I-II ступені (5% цела), атручэнне прадуктамі гарэння».
Агонь знішчыў дах, перакрыцце, пашкодзіў сцены і маёмасць у доме. Прычына пажару ўстанаўліваецца.